ШАФАЛОВІЧ Сяргей Сяргеевіч – старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку, магістар гуманітарных навук. Начальнік аддзела ўнутрыўніверсітэцкіх камунікацый Медыяцэнтра БДУ, галоўны рэдактар газеты “Універсітэт”

Узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў (2011), Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі (2016).

Агульны стаж працоўнай дзейнасці ў БДУ – 18 гадоў (з іх рэдактарам газеты “Універсітэт” – 11 гадоў).

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з “чырвоным” дыпломам і кваліфікацыяй “Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін” (1999); магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Гісторыя Новага і Найноўшага часу” (2000) з 2-месячнай стажыроўкай для напісання магістарскай дысертацыі ў Свабодным універсітэце   г. Берлін, Германія; аспірантуру БДУ з 10-месячнай стажыроўкай у г. Мюнхен (Германія) для напісання кандыдацкай дысертацыі па тэме партыйна-палітычнай гісторыі ФРГ (2005). У 2010–2011 гг. прайшоў навучанне на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі БДУ па спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ” з прысваеннем кваліфікацыі “Журналіст”. У снежні 2012 г. стажыраваўся ў FOJO інстытуце павышэння кваліфікацыі, Швецыя.

Вобласць інтарэсаў – Канвергентная журналістыка: новыя тэндэнцыі рэдакцыйнага менеджменту ў газеце і на тэлебачанні. 

Дыпломная праца – “Веб-дызайн газеты “Універсітэт” (2011), навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук дацэнт А. А. Градзюшка.

 

Артыкулы:

1. Газета «Універсітэт» становіцца мультымедыйным выданнем / С. С. Шафаловіч, П. Л. Салаўёў // Корпоративная пресса в условиях конвергенции СМИ и глобализации информационного пространства: материалы круглого стола, 16 марта 2017 г., Минск / редкол: С. В. Дубовик (отв. ред.) [и др.]; БГУ, Институт журналистики. – Минск: БГУ, 2017. – С. 126-130. 

2. Новы сайт «Універсітэта» выходзіць у сацыяльныя сеткі / С. С. Шафаловіч // Журналістыка-2015: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 17-й Міжнар. навук.-практ. канф., 12–13 ліст. 2015 г., Мінск / рэдкал. : С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Вып. 17. – Мінск : БДУ , 2015. – С. 102-104. 

3. Газета «Універсітэт»: 85 гадоў летапісцу альма-матар / С. С. Шафаловіч // Визуально-семантические средства современной медиаиндустрии: материалы Респ. науч.-практ. конф., 20–21 марта 2015 г., Минск / редкол.: С. В. Дубовик (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Изд. центр БГУ, 2015.

4. Кампазіцыйна-графічнае афармленне карпаратыўнай газеты «Універсітэт» / С. С. Шафаловіч (у суаўтарстве) // Корпоративная пресса в системе СМИ Республики Беларусь: традиции, опыт, пути развития: материалы. Респ. научн.-практ. конф., 1–2 ноября 2013 г., Минск / редколл. : С. В. Дубовик (отв. ред.) [и др.]. – Минск : БГУ, 2013. – 276 c.

5. Консервативный компонент в деятельности Христианско-социального союза в 1940-1990-х гг. / С. С. Шафаловіч  // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2006. - № 2. - С.40-47